Насычаны дзень, мора эмоцый і поўнае пагружэнне ў студэнцкае жыццё! 25 чэрвеня філалагічны факультэт расчыніў свае дзверы для будучых абітурыентаў.
Што ж было на парадку дня?
Квэст PhilCase: абітурыенты прайшлі сапраўдны «тэст-драйв» кожнай спецыяльнасці, пагрузіўшыся ў спецыфіку філалогіі праз інтэрактыў. Самыя актыўныя атрымалі памятныя сувеніры!
Выпускніца магістратуры 2026 года і выкладчык-стажор кафедры германскага мовазнаўства Дар'я Шайбакова расказала сваю гісторыю поспеху: як прайсці шлях ад студэнта да выкладчыка і чаму навука – гэта крута.
Другая частка дня прайшла ў рамках агульнаўніверсітэцкага Студэнцкага дня адчыненых дзвярэй, дзе студэнтка 2 курса Яніна Беразоўская расказала пра перспектывы навучання на педагагічных спецыяльнасцях факультэта. Падрабязней глядзі ў відэа.
Дзякуй усім, хто быў з намі! Вы напоўнілі гэты дзень сваёй энергіяй. Убачымся ў прыёмнай камісіі!









BY 
