Сэрвісы

Філфак БДУ – месца, дзе пачынаецца прафесійная будучыня!

Філфак БДУ – месца, дзе пачынаецца прафесійная будучыня!

Насычаны дзень, мора эмоцый і поўнае пагружэнне ў студэнцкае жыццё!  25 чэрвеня філалагічны факультэт расчыніў свае дзверы для будучых абітурыентаў.

Што ж было на парадку дня?

Квэст PhilCase: абітурыенты прайшлі сапраўдны «тэст-драйв» кожнай спецыяльнасці, пагрузіўшыся ў спецыфіку філалогіі праз інтэрактыў.  Самыя актыўныя атрымалі памятныя сувеніры!

Выпускніца магістратуры 2026 года і выкладчык-стажор кафедры германскага мовазнаўства Дар'я Шайбакова расказала сваю гісторыю поспеху: як прайсці шлях ад студэнта да выкладчыка і чаму навука – гэта крута.

Другая частка дня прайшла ў рамках агульнаўніверсітэцкага Студэнцкага дня адчыненых дзвярэй, дзе студэнтка 2 курса Яніна Беразоўская расказала пра перспектывы навучання на педагагічных спецыяльнасцях факультэта.  Падрабязней глядзі ў відэа.

Дзякуй усім, хто быў з намі!  Вы напоўнілі гэты дзень сваёй энергіяй.  Убачымся ў прыёмнай камісіі!

 

IMG 20260625 182128 418IMG 20260625 182128 418IMG 20260625 182301 788IMG 20260625 182334 546IMG 20260625 182408 855IMG 20260625 182521 058IMG 20260625 182608 229

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.