Сэрвісы

Лінгвістычная віктарына «Будзь разумным – будзь паспяховым!»

Лінгвістычная віктарына «Будзь разумным – будзь паспяховым!»

08.09.2026 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В. Ю. Захарэвіч правяла лінгвістычную віктарыну, прымеркаваную да Міжнароднага дня пісьменнасці. Мерапрыемства прайшло з удзелам студэнтаў першага курса спецыяльнасці “Руская філалогія”.

Мэта мерапрыемства – папулярызацыя рускай мовы, павышэнне ўзроўню моўнай культуры студэнтаў, а таксама акцэнтаванне ўвагі на важнасці пісьменнасці як неабходнай умовы для прафесійнага і асабiстага поспеху.

Мерапрыемства пачалося з кароткага экскурсу ў гісторыю свята. Былі асветлены ключавыя традыцыі гэтага дня: правядзенне канферэнцый, акцый, дыктантаў па ўсім свеце, накіраваных на барацьбу з непісьменнасцю і падтрымку доступу да якаснай адукацыі.

Цэнтральнай часткай мерапрыемства стала лінгвістычная віктарына «Будзь разумным – будзь паспяховым!». Віктарына прайшла ў атмасферы здаровай канкурэнцыі і жывой цікавасці. Студэнты прадэманстравалі добры ўзровень падрыхтоўкі і ўменне працаваць у камандзе.

Праведзенае мерапрыемства паказала, што пытанні пісьменнасці выклікаюць у студэнтаў жывую цікавасць. Фармат віктарыны дазволіў у інтэрактыўнай форме паўтарыць складаныя правілы рускай мовы і пераканацца, што пісьменнасць – гэта не толькі паказчык адукаванасці, але і магутны інструмент пабудовы паспяховай кар'еры ў любой прафесійнай сферы.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.