Сэрвісы

Дыскусійны лекторый «Код дабрабыту: культурны багаж vs фінансавы поспех»

Дыскусійны лекторый «Код дабрабыту: культурны багаж vs фінансавы поспех»

05.09.2026 у межах плана выхаваўчай работы кафедры германскага мовазнаўства старшы выкладчык Ю. А. Жукава арганізавала дыскусійны лекторый на тэму «Код дабрабыту: культурны багаж vs фінансавы поспех (да Дня беларускага пісьменства)» для студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Усходняя філалогія”.

Мэта мерапрыемства – фарміраванне ў моладзі збалансаванай сістэмы каштоўнасцяў, дзе фінансавы дабрабыт гарманічна спалучаецца з культурным развіццём, пісьменнасцю і высокімі маральнымі арыенцірамі. Мерапрыемства было прысвечана Дню беларускага пісьменства. У час дыскусіі студэнты даказалі практычную сувязь паміж узроўнем агульнай культуры і паспяховасцю ў кар'еры. Былі ўзняты важныя пытанні аб тым, што для моладзі з'яўляецца галоўным маркерам поспеху і чаму непісьменнасць можа дорага каштаваць. Студэнты прапанавалі сваю піраміду каштоўнасцяў, падмуркам якой сталі культура і інтэлект.

Мерапрыемства садзейнічала ўмацаванню разумення неабходнасці самаразвіцця і захавання культурнай спадчыны.

Image

Рэсурсы

Image
Image