Сэрвісы

Вітаем у ШКОЛЕ ЮНАГА ФІЛОЛАГА!

Цікавая і карысная інфармацыя аб філалогіі, нестандартныя заняткі з вядомымі выкладчыкамі БДУ, матэрыялы для падрыхтоўкі да алімпіяды, ЦТ, ЦЭ і выдатна праведзены час – усё гэта чакае вучняў Школы юнага філолага.

Таксама кожны юны філолаг абавязкова зможа:

  • пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ, яго дзейнасцю і магчымасцямі;
  • паспрабаваць сябе ў ролі студэнта;
  • даведацца пра перспектывы, якія адкрывае філалагічная адукацыя;
  • знайсці сяброў і, магчыма, будучых аднакурснікаў.

Школа юнага філолага мае дзевяць напрамкаў:

НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

ЗАПРАШАЕМ навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь далучыцца да Школы юнага філолага па абраным напрамаку.

Заняткі праводзяцца дыстанцыйна і/ці вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31). Сачыце за раскладам.

Каб стаць вучнем Школы юнага філолага, неабходна прайсці рэгістрацыю на старонцы адпаведнага напрамку школы.

Выпуснікі Школы юнага філолага атрымліваюць пасведчанне.

Чакаем Вас у ШКОЛЕ ЮНАГА ФІЛОЛАГА!

Школа літаратуразнаўца і фалькларыста

З намі вы зможаце: 

- пашырыць свае веды па асновах тэорыі літаратуры і фалькларыстыкі: даведацца пра тое, як пішуцца вершы, які свет чароўнай казкі, ці могуць творы пра вайну быць вясёлымі, што зробіць мастацкі пераклад зразумелым і цікавым, з чаго складаецца літаратурны твор і шмат іншага;

- пазнаёміцца з літаратурамі славянскіх краін (сербскай, славацкай, чэшскай, балгарскай, украінскай);

- вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай са спецыяльнасцямі «Беларуская філалогія»«Руская філалогія»«Славянская філалогія».

Пачатак працы 2022-09-25
Заканчэнне працы 2023-05-31
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 8
Заканчэнне рэгістрацыі 2023-07-01
Кошт Бясплатна
Школа юнага пісьменніка

Цікавішся мастацкай літаратурай?

Любіш абмяркоўваць прачытанае?

Пішаш свае творы?

Калі хаця б на адно пытанне ты адказаў “так” – чакаем у Школе юнага пісьменніка на філалагічным факультэце БДУ.

Пачатак працы 2022-09-22
Заканчэнне працы 2023-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 29
Заканчэнне рэгістрацыі 2023-05-01
Кошт Бясплатна
Школа лацініста

З намі вы зможаце:

- пазнаёміцца з лацінскай мовай;

- даведацца шмат цікавага пра Старажытную Грэцыю і Старажытны Рым, пра людзей тых даўніх часоў.

Пачатак працы 2022-09-21
Заканчэнне працы 2023-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 2
Заканчэнне рэгістрацыі 2023-05-01
Кошт Бясплатна
Школа германіста

З намі вы зможаце:

- палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (нямецкая мова);

- атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на нямецкай мове;

- вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з нямецкай мовай.

Пачатак працы 2022-09-21
Заканчэнне працы 2023-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 1
Заканчэнне рэгістрацыі 2023-05-01
Кошт Бясплатна
Школа англіста

З намі вы зможаце:

- палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (англійская мова);

- атрымаць новыя веды і замацаваць ужо атрыманыя навыкі і ўменні зносін на англійскай мове;

- вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з англійскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

Пачатак працы 2022-09-21
Заканчэнне працы 2023-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 13
Заканчэнне рэгістрацыі 2023-05-01
Кошт Бясплатна
Школа русіста

З намі вы зможаце:

– паглыбіць і сістэматызаваць веды аб рускай мове;

– зразумець асаблівасці сучаснага беларуска-рускага двухмоўя;

– павысіць узровень пісьменнасці, пашырыць эрудыцыю, развіць лагічнае мысленне;

– вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з філалогіяй.

Пачатак працы 2022-09-21
Заканчэнне працы 2023-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 8
Заканчэнне рэгістрацыі 2023-05-01
Кошт Бясплатна
Школа раманіста

З намі вы зможаце:

- палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (французская мова);

- атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на французскай мове;

- вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з французскай мовай.

Пачатак працы 2022-09-21
Заканчэнне працы 2023-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 4
Заканчэнне рэгістрацыі 2023-05-01
Кошт Бясплатна
Школа літаратурнага блогера

З намі вы зможаце:

 - шмат чытаць: і вядомыя кнігі, і навінкі;

- сустракацца з аўтарамі;

- сачыць за літаратурнай модай;

- абмяркоўваць, даследаваць, атрымліваць асалоду ад пагружэння ў прастору чытання;

- дзяліцца прачытаным, пісаць і расказваць пра літаратуру;

- весці кніжны блог;

- піярыць крутыя кнігі;

- ствараць літаратурныя акцыі і падзеі.

І шмат чаго яшчэ, звязанага з кнігамі і заснаванага на любові да чытання!

 

Пачатак працы 2022-09-21
Заканчэнне працы 2023-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 11
Заканчэнне рэгістрацыі 2023-05-01
Кошт Бясплатна
Школа беларусіста і славіста

З намі вы зможаце:

- пазнаёміцца з найбольш значнымі помнікамі беларускай пісьменнасці;

- паглыблена вывучаць славянскія мовы, у першую чаргу - беларускую;

- пашырыць веды аб сучасных тэндэнцыях развіцця мовы;

- павысіць свой агульнамоўны ўзровень.

Пачатак працы 2022-09-21
Заканчэнне працы 2023-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 4
Заканчэнне рэгістрацыі 2023-05-01
Кошт Бясплатна
Школа кітаязнаўца

З намі вы зможаце:

- атрымаць новыя веды аб кітайскай літаратуры і культуры;

-  развіць пачатковы ўзровень валодання кітайскай мовай;

- вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з кітайскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

Пачатак працы 2022-09-21
Заканчэнне працы 2023-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 10
Заканчэнне рэгістрацыі 2023-05-01
Кошт Бясплатна
Image

Рэсурсы

Image
Image
jualtoto situs bandar toto togel online macau terpercaya jualtoto situs slot 4d dan bandar togel hadiah 4d 10 juta toto togel situs bandar togel online hadiah 4d 10 juta 2023 JUALTOTO: Situs Bandar Toto Togel Online Hadiah 4D 10 Juta JUALTOTO > Daftar Situs Bandar Toto Togel 4D Hadiah 10 Juta JUALTOTO > Situs Bandar Toto Togel Online Terbesar Terpercaya Situs Bandar Toto Togel Macau 4D Online Terpercaya Resmi 2023 JUALTOTO: Situs Bandar Togel Online Hadiah 4D 10 Juta Resmi