Сэрвісы

Сустрэча І.А. Марзалюка з першакурснікамі філалагічнага факультэта: дыялог пра гісторыю і адзінства

Сустрэча І.А. Марзалюка з першакурснікамі філалагічнага факультэта: дыялог пра гісторыю і адзінства

21 верасня на філалагічным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў першага курса з доктарам гістарычных навук, прафесарам, старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігарам Аляксандравічам Марзалюком. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня народнага адзінства.

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу і сабрала зацікаўленых і адкрытых студэнтаў. Ігар Аляксандравіч павітаў першакурснікаў з пачаткам навучання, пажадаў ім плённай працы і актыўнага ўключэння ў жыццё факультэта. Ён падкрэсліў, што студэнцкія гады – гэта не толькі час прафесійнага станаўлення, але і важны этап фарміравання грамадзянскай пазіцыі.

У асноўнай частцы выступлення І.А. Марзалюк спыніўся на пытаннях гістарычнай памяці, нацыянальнай ідэнтычнасці і кансалідацыі беларускага грамадства. Асобная ўвага была ўдзелена ролі філалагічнай адукацыі ў захаванні культуры і духоўнай спадчыны народа. Спікер адзначыў, што менавіта філолагі фарміруюць культуру грамадства і перадаюць наступным пакаленням нацыянальныя каштоўнасці.

Падчас сустрэчы былі закрануты таксама пытанні заканадаўчага забеспячэння адукацыйнай сферы, падтрымкі маладых навукоўцаў, удзелу моладзі ў грамадскім і культурным жыцці краіны. Ігар Аляксандравіч адказаў на пытанні студэнтаў, звязаныя як з гістарычнымі падзеямі, так і сучасным паўсядзённым жыццём: патрыятычнай пазіцыяй філолага, міждысцыплінарных навуковых даследаванняў і праектаў.

Асабліва жывы водгук выклікала размова пра тое, як малады чалавек можа ўнесці ўклад у захаванне гістарычнай памяці і нацыянальнага адзінства. Ігар Марзалюк падкрэсліў, што гэта пачынаецца з павагі да роднага слова, цікавасці да гісторыі сваёй сям’і, горада, краіны і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

Першакурснікі адзначылі змястоўнасць і карыснасць сустрэчы. Яны мелі магчымасць не толькі пачуць меркаванне аўтарытэтнага вучонага і дзяржаўнага дзеяча, але і задаць хвалюючыя пытанні ў жывым дыялогу. Падобныя мерапрыемствы традыцыйна праводзяцца на філалагічным факультэце і спрыяюць фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі, павазе да гістарычнай спадчыны і пачуццю гонару за сваю краіну.

Сустрэча стала важным крокам у станаўленні маладых людзей як свядомых і адказных грамадзян Беларусі, а таксама дала студэнтам новы імпульс для навуковага і культурнага развіцця.

ph2809202619287389273.jpg

ph2809202691287398128.jpg

ph280920261112234556.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.