25 верасня на факультэце сацыякультурных камунікацый у межах мерапрыемства па выхаваўчай рабоце "Свет без межаў" прайшоў урок-экскурсія "Туркменскія нацыянальныя каштоўнасці".
Старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай Наталля Канстанцінаўна Грыгор’ева правяла заняткі для студэнтаў 1 курса спецыяльнасці «Сучасныя замежныя мовы».
Галоўная мэта гутаркі – паказаць, што культура аб'ядноўвае народы і дапамагае людзям лепш разумець адзін аднаго.
У межах мерапрыемства студэнтка Аразмухамедава Сульгун падрыхтавала яскравую прэзентацыю. Яна пазнаёміла першакурснікаў з багатай спадчынай Туркменістана, наглядна прадставіўшы знакамітыя туркменскія дываны, каларытную нацыянальную вопратку, традыцыйныя музычныя інструменты і асаблівасці нацыянальнай кухні.
Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні і задавалі шмат пытанняў пра культуру Беларусі. Такая жывая цікавасць да беларускіх традыцый сведчыць пра шчырую павагу навучэнцаў да краіны, у якой яны атрымліваюць адукацыю.
Падобныя сустрэчы на факультэце дапамагаюць замежным студэнтам хутчэй адаптавацца і адчуваць сябе камфортна ў новым адукацыйным асяроддзі.


BY

