Сэрвісы

У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ – КІТАЙСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА

У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ – КІТАЙСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА

Першая міжнародная навуковая канферэнцыя «Кітайская мова і літаратура: гісторыя, сістэма, функцыянаванне», прысвечаная 105-годдзю БДУ, 25-годдзю выкладання кітайскай мовы на філалагічным факультэце, 15-годдзю кафедры кітайскай філалогіі, прайшла з 2 па 3 кастрычніка на філалагічным факультэце БДУ (вул. К. Маркса, 31). Работа форума была арганізавана ў вочна-дыстанцыйным фармаце з удзелам каля 50 навукоўцаў-сінолагаў з Беларусі, Расіі, Кітая і Узбекістана (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Маскоўскі гарадскі педагагічны ўніверсітэт, Казанскі федэральны ўніверсітэт, Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт імя М. К. Амосава, Ташкенцкі дзяржаўны ўніверсітэт усходазнаўства, Фуданьскі ўніверсітэт, Ханчжоўскі педагагічны ўніверсітэт і інш.). Усяго адбылося восем секцыйных пасяджэнняў.

Удзельнікі канферэнцыі абмеркавалі метадалагічныя і прыкладныя праблемы вывучэння кітайскай мовы, параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае напрамкі ў даследаванні кітайскай і іншых моў, лінгвапрагматычны, этналінгвістычны і лінгвакультуралагічны аспекты вывучэння кітайскай мовы, кітайскую мову і літаратуру ў міждысцыплінарным кантэксце, нацыянальнае і ўніверсальнае, традыцыйнае і наватарскае ў кітайскай літаратуры, праблемы перакладу, сучасныя стратэгіі і аспекты выкладання кітайскай мовы і літаратуры.

Па выніках работы канферэнцыі будзе падрыхтаваны зборнік навуковых матэрыялаў, якія апублікуюць у Электроннай бібліятэцы БДУ.

Арганізатарам навуковага форуму выступіла кафедра кітайскай філалогіі.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.