30 верасня 2026 года дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай А. М. Міхалёва правяла інтэрактыўныя заняткі са студэнтамі 1 курса геаграфічнага факультэта з Туркменістана, прысвечаны актуальнай грамадскай тэматыцы.
Навучэнцы запомнiлi базавую тэрміналогію і разгледзелi граматычны матэрыял тэмы. Пры выкананнi практычных заданняў i адказе на пытаннi яны даведаліся, чым экалагiчныя зносiны адрозніваюцца ад таксічных, навучыліся назіраць над сваімi і іншых людзей звыклымi маўленчымi паводзінамі, заўважаць, якія шаблоны абцяжарваюць камунікацыю.
Навучэнцам асабліва спадабалася праца з карткамі, на якіх адлюстраваны розныя эмацыйныя станы чалавека.
Падчас рэфлексіі студэнты з Туркменістана падзяліліся новымі ўяўленнямі аб экалагічным узаемадзеянні ў калектыве, прадэманстравалі новыя ўменні на практыцы.


BY

