Сэрвісы

ЭКАЛАГIЧНЫЯ ЗНОСIНЫ

ЭКАЛАГIЧНЫЯ ЗНОСIНЫ

30 верасня 2026 года дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання рускай мовы як замежнай А. М. Міхалёва правяла інтэрактыўныя заняткі са студэнтамі 1 курса геаграфічнага факультэта з Туркменістана, прысвечаны актуальнай грамадскай тэматыцы.

Навучэнцы запомнiлi базавую тэрміналогію і разгледзелi граматычны матэрыял тэмы. Пры выкананнi практычных заданняў i адказе на пытаннi яны даведаліся, чым экалагiчныя зносiны адрозніваюцца ад таксічных, навучыліся назіраць над сваімi і іншых людзей звыклымi маўленчымi паводзінамі, заўважаць, якія шаблоны абцяжарваюць камунікацыю.

Навучэнцам асабліва спадабалася праца з карткамі, на якіх адлюстраваны розныя эмацыйныя станы чалавека.

Падчас рэфлексіі студэнты з Туркменістана падзяліліся новымі ўяўленнямі аб экалагічным узаемадзеянні ў калектыве, прадэманстравалі новыя ўменні на практыцы.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.