У рамках тыдня бацькоўскай нядзелі кафедра кітайскай філалогіі рэалізавала творчы праект “Павіншуем бацькоў на кітайскай мове” (да Дня маці і Дня бацькі). Дадзенае мерапрыемства было накіравана на далучэнне студэнтаў да агульнарэспубліканскай акцыі, праяўленне ў адносінах да блізкіх людзей увагі, клопату і ўдзячнасці, захаванне сямейных каштоўнасцей, а таксама на ўдасканаленне прафесійных навыкаў пісьмовай камунікацыі. Студэнты-кітаісты падрыхтавалі і падаравалі бацькам святочныя паштоўкі, аплікацыі, калажы з віншаваннямі і пажаданнямі.












BY

