Кафедра кітайскай філалогіі 9 кастрычніка 2026 г. арганізавала сустрэчу выкладчыкаў і студэнтаў з журналістам, пісьменнікам, аўтарам праграмы «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3», вядучым радыёпраграмы «Дыялогі пра культуру», заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь, аўтарам больш за 20 кніг паэзіі, прозы і публіцыстыкі, членам ГА «Союз пісьменнікаў Беларусі» Навумам Якаўлевічам Гальпяровічам.
Мерапрыемства было накіравана на паглыбленне прафесійных ведаў і кампетэнцый, развіццё творчага патэнцыялу студэнтаў-філолагаў, іх азнаямленне з бягучым станам беларуска-кітайскіх літаратурных і культурных сувязей. Навум Якаўлевіч расказаў аб спецыфіцы работы на нацыянальным радыё і тэлебачанні, падзяліўся ўспамінамі аб паездках у Паднябесную, сустрэчах са знакамітымі людзьмі, прачытаў са сваёй новай кнігі «Пад адным небам» пераклады на беларускую мову твораў кітайскіх паэтаў. У завяршэнне мерапрыемства студэнты задалі пытанні спікеру і пажадалі яму новых творчых дасягненняў.



BY

