Сэрвісы

Мацярынства як Благаслаўленне

Мацярынства як Благаслаўленне

14 кастрычніка на філалагічным факультэце БДУ адбыўся штогадовы канцэрт «Мацярынства як Благаслаўленне», прысвечаны Святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы і Дню маці.

Арганізатарам мерапрыемства традыцыйна стала кафедра рускай літаратуры.

У гэтым годзе літаратурна-музычнае свята падтрымала пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын БДУ».

У канцэрце прынялі ўдзел студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта, члены моладзевага крыла ПА БСЖ БДУ, якія прысвяцілі самыя шчырыя радкі вершаў, у тым ліку аўтарскага сачынення, і душэўныя песні сваім мамам і татам.

У завяршэнні ўсім удзельнікам канцэрта былі ўручаны салодкія падарункі ад ПА БСЖ БДУ для іх цудоўных мам.

Канцэрт у пашыраным складзе таксама будзе паказаны на базе прыхода святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны г. Мінска.

t2026-10-14_18-20-561_1.jpg

t2026-10-14_18-20-561_2.jpg

t2026-10-14_18-20-561_3.jpg

t2026-10-14_18-20-561_4.jpg

t2026-10-14_18-20-561_5.jpg

t2026-10-14_18-20-561_6.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.