Сэрвісы

Лінгвістычны конкурс праектаў «Мовы міжнародных зносін»

Лінгвістычны конкурс праектаў «Мовы міжнародных зносін»

9 кастрычніка старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства Л.Ю. Маслоўская правяла лінгвістычны конкурс праектаў у межах дысцыпліны «Замежная мова (англійская) – 5», прымеркаваны да Міжнароднага дня перакладчыка. Мерапрыемства прайшло з удзелам студэнтаў трэцяга курса германскай філалогіі.

Мэта мерапрыемства – развіццё прафесійных кампетэнцый у будучых лінгвістаў, развіццё творчага патэнцыялу навучэнцаў і фарміраванне надпрафесійных навыкаў, неабходных для паспяховай рэалізацыі ў кар’еры, павышэнне ўзроўню моўнай культуры студэнтаў, выхаванне грамадзяніна, падрыхтаванага да жыцця ў высокатэхналагічным, канкурэнтным свеце.

Мерапрыемства пачалося з экскурсу ў гісторыю стварэння моў міжнародных зносін. Затым студэнты прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні, прысвечанай штучным мовам, створаным у канцы XIX стагоддзя з мэтай аблягчэння міжнародных зносін і пераадолення лінгвістычных адрозненняў паміж людзьмі.

Цэнтральнай часткай англамоўнага мерапрыемства стаў лінгвістычны конкурс праектаў «Мовы міжнародных зносін». У сваіх праектах студэнты прадэманстравалі вынікі даследавання моў міжнародных зносін. Абарона праектаў праходзіла ў фармаце прэзентацыі, якая паслужыла карысным інструментам эфектыўнага прадстаўлення сваёй працы, прыцягнення ўвагі аўдыторыі і пераканаўчага раскрыцця ключавых ідэй. Стваральнікі кожнага праекту загадзя падрыхтавалі дадатковыя заданні для ўзаемадзеяння з аўдыторыяй, каб праверыць, наколькі добра ўдзельнікі мерапрыемства засвоілі матэрыял прэзентацыі. Праверка засваення матэрыялу дапамагла ацаніць не толькі якасць праекта, але і ўзровень разумення тэмы, а таксама развіць у аўдыторыі навыкі аналізу, крытычнага мыслення і камунікацыі. Па выніках праведзенай работы студэнты выбралі найлепшы праект.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.