22 кастрычніка ў Доме кнігі «Светач» адбылася прэзентацыя зборніка апавяданяў маладых беларускіх празаікаў «Палёт на Марс», што выйшаў у выдавецтве «Беларусь». Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч расказаў прысутным пра ідэю стварэння зборніка, яго змест і адметнасці, а самі аўтары – пра свой шлях у літаратуру. Студэнтам філалагічнага факультэта гэтая сустрэча запомніцца яшчэ і тым, што адзін з маладых аўтараў – Алесь Дубоўскі – студэнт 4 курса нашага факультэта. Прэзентацыя стала сапраўдным літаратурным дыялогам з рэальным жыццём.
Марыя Аніперава: Цікава было даведацца, як “трапляюць” у літаратуру маладыя аўтары, чаму і як малады чалавек пачынае пісаць, а яшчэ – пра што яны пішуць сёння, у якіх жанрах, якія ідэі гучаць у творах. І, канешне, прыемна было даведацца, што сярод аўтараў і наш філфакавец Алесь Дубоўскі.
Дар’я Лысікава: На прэзентацыі мы даведаліся, што сучасная проза маладых беларускіх пісьменнікаў вельмі разнастайная. У ёй ёсць фантастыка і рэалізм, гістарычныя тэмы і сучасныя праблемы, традыцыйныя і наватарскія формы. Гэта ўражвае і захапляе.







BY

