Філалагічны факультэт БДУ запрашае студэнтаў далучыцца да новага моўнага клуба, прысвечанага нямецкай мове. Гэта выдатная магчымасць для ўсіх, хто хоча падтрымліваць і ўдасканальваць свае моўныя навыкі ў жывой, нефамальнай абстаноўцы.
Сустрэчы клуба праходзяць двойчы на месяц па панядзелках а 17:35 на філалагічным факультэце. Удзельнікаў чакае насычаная і разнастайная праграма: студэнты разам размаўляюць па-нямецку, праходзяць займальныя квэсты, выконваюць крэатыўныя заданні і, вядома, практыкуюць размоўную мову. Усё гэта адбываецца ў прыемнай атмасферы, дзе кожны зможа адчуваць сябе камфортна.
Уваход вольны. Каб быць у курсе ўсіх навін, анонсаў сустрэч і атрымліваць дадатковыя матэрыялы, далучайцеся да нашай групы ў Telegram.
Чакаем вас на нашых сустрэчах! Давайце вучыць нямецкую разам!


BY

