Сэрвісы

Сустрэча з Рагнедам Малахоўскім

Сустрэча з Рагнедам Малахоўскім

29 кастрычніка 2026 года на філалагічным факультэце БДУ адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэдактарам аддзела паэзіі газеты «ЛіМ», лаўрэатам Мінскай абласной прэміі ў галіне літаратуры (2012) і Рэспубліканскага конкурсу імя Міколы Мятліцкага (2023) паэтам Рагнедам Малахоўскім. Арганізатарам выступіла кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства. На сустрэчы прысутнічалі студэнты 1, 2 і 4 курсаў спецыяльнасці “беларуская філалалогія”, загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава, выкладчыкі філалагічнага факультэта. Мадэратарам выступіла дацэнт Лада Алейнік.

Прысутныя даведаліся, што вершы Рагнеда Малахоўскага друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх выданнях, калектыўных зборніках і анталогіях, асобнымі выданнямі выйшлі кнігі «Беражніца» (2005), «У дзённай мітусні» (2012), «Жыві! » (2014) і іншыя. Яго паэзія – гэта душэўная споведзь сучасніка, чалавека, які жыве, кахае, пераадольвае цяжкасці і дзеліцца сваімі асабістымі назіраннямі з чытачом. Сустрэча стала выдатнай магчымасцю для судэнтаў пачуць жывое слова аўтара, задаць яму пытанні пра творчасць, пазнаёміцца з навінкамі літаратурнай перыёдыкі. Філфакаўцы зацікаўлена распытвалі госця пра сакрэты майстэрства, пошук натхнення і грамадскую ролю літаратуры.

Рагнед Малахоўскі прачытаў свае новыя вершы, падзяліўся творчымі планамі, шчыра і адкрыта расказаў, як захапленне чытаннем ператварылася ў прафесію.

Студэнты адзначылі, што такія сустрэчы вельмі матывуюць да самаразвіцця і раскрыцця ўласнага патэнцыялу.

ragnedmalahowski18_3.jpg

ragnedmalahowski18_4.jpg

ragnedmalahowski18_5.jpg

ragnedmalahowski18_6.jpg

 

ragnedmalahowski18_1.jpg

ragnedmalahowski18_2.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.