Сэрвісы

Школа юнага філолага «ШЮФ.Hub» адкрыла дзверы ў новым фармаце

Школа юнага філолага «ШЮФ.Hub» адкрыла дзверы ў новым фармаце

Сімвалічна, што адкрыццё абноўленай Школы юнага філолага адбылося 3 лістапада – у Дзень нараджэння заснавальніка нашага ўніверсітэта, Народнага Паэта Беларусі Якуба Коласа. Мерапрыемства сабрала школьнікаў і іх бацькоў, каб разбурыць стэрэатыпы аб прафесійнай рэалізацыі філолага і паказаць, наколькі бязмежны свет сучаснай філалогіі як навукі.

У бягучым навучальным годзе праграма «ШЮФ.Hub» мадэрнізавана і падзелена на некалькі профільных напрамкаў, якія павінны ўсебакова раскрыць патэнцыял філалагічнай адукацыі. У рамках урачыстага адкрыцця адбыліся прэзентацыі адукацыйных вектараў з удзелам запрошаных экспертаў, выдатных выпускнікоў і прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта.

Кірунак «Кар’ерны навігатар філолага» паказаў шырокі спектр прафесійных даляглядаў. У якасці спікераў выступілі эксперты Упраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці, выпускніцы факультэта Вольга Аляксандраўна Макарэвіч і Марына Валянцінаўна Сцяпанава, а таксама загадчык аддзела рэдагавання і публікацый Галоўнай дырэкцыі інтэрнет-вяшчання Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Крысціна Мікалаеўна Мазго.

Вектар «Творча-адукацыйная экасістэма» прадставілі старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, выпускнік філалагічнага факультэта БДУ Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў і член Саюза пісьменнікаў Беларусі, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Славянская філалогія» Паліна Андрэеўна Дваранская.

Прэзентацыю кірунку «Навуковы інкубатар для філолагаў» правёў старшыня Савета маладых вучоных філалагічнага факультэта, старшы выкладчык кафедры замежнай літаратуры Антон Анатольевіч Карпіевіч.

Пра канцэпцыю «“Інтэлектуальны спорт” для будучых філолагаў» слухачам расказаў прафесар, загадчык кафедры рускай мовы, ганаровы дэкан філалагічнага факультэта Іван Сямёнавіч Роўда.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі мерапрыемства слухачы «ШЮФ.Hub» былі запрошаны на кафедры факультэта для знаёмства з загадчыкамі і выкладчыкамі. Практыка-арыентаваная частка ўключала ўдзел школьнікаў у профільным квэсце «PhilCase», распрацаваным студэнтамі факультэта.

У гэты ж дзень адбыўся першы занятак для слухачоў Школы. Аспірант кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Маргарыта Аляксандраўна Бабаян прачытала лекцыю на актуальную тэму «Штучны інтэлект і камп’ютарная лінгвістыка».

Высокі ўзровень арганізацыі і практычную значнасць сустрэчы адзначаюць самі ўдзельнікі. Сафія Дзянісаўна Рошчанка, навучэнка ДУА «Гімназія №2 г. Брэста» і ўдзельніца праекта «Студэнт БДУ на тыдзень», падзялілася сваімі ўражаннямі:

«Сегодня я побывала на открытии обновленной «Школы юного филолога» — и это тот самый случай, когда ожидание и реальность совпали на все 100%! Честно говоря, было действительно круто. Мы часто слышим стереотип, будто выпускники филфака работают только учителями. Но сегодня всё разложили по полочкам: на реальных примерах показали, что вариантов куда больше, чем кажется, и выбор на самом деле очень широкий. К нам приходили выпускницы, работающие экспертами-лингвистами, представитель Белтелерадиокомпании, члены Союза писателей Беларуси. Было интересно услышать реальные истории, а не сухую теорию. Рассказали всё подробно и с такой любовью к делу, что после встречи выходишь с горой идей и полным пониманием, куда двигаться дальше. Спасибо организаторам за живую и зажигательную презентацию. Выходить с таких мероприятий с ощущением, что перед тобой весь мир, — бесценно. Очень рада, что попала на открытие. Однозначно, это был важный шаг и мощный заряд мотивации!»

Азнаёміцца ​​з актуальным раскладам заняткаў Школы юнага філолага можна па спасылцы.

ph091120269187293879173.jpg

ph0911202691287381283.jpg

ph091120261982738979812739.jpg

ph091120261928479873987.jpg

ph091120261927398798723.jpg

ph0911202619273987128937.jpg

ph0911202601927398719273.jpg

ph091120269127398723.jpg

ph091120269127398273.jpg

ph091120261928738172.jpg

ph091120269123973.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.