Сэрвісы

Псіхалагічная бяспека ў інфармацыйным асяроддзі

Псіхалагічная бяспека ў інфармацыйным асяроддзі

11.11.2026 старшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства Л.М. Дрозд, С.Р. Лаўрэнцьеў і А.І. Ліхарад у межах мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне псіхалагічнай культуры, правялі для замежных студэнтаў IV курса спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" семінар - трэнінг "Псіхалагічная бяспека ў інфармацыйным асяроддзі".

Мэтай дадзенага семінара стала фарміраванне ў замежных студэнтаў навыкаў эфектыўнай камунікацыі і захавання псіхалагічнай раўнавагі ва ўмовах сучаснага лічбавага асяроддзя і крос-культурнага ўзаемадзеяння.

Запрошанымі спікерамі выступілі Анастасія Сяргееўна Камоска, педагог-псіхолаг СППС УІВР БДУ, і сацыяльны педагог Дзіна Сяргееўна Лукашэвіч, якія курыруюць філалагічны факультэт. Яны раскрылі змест тэрміна «псіхалагічны клімат» у лічбавую эпоху і распавялі аб феномене «лічбавага аўтызму» (калі жывыя зносіны замяняецца перапіскай) і асаблівасцях невербальнай камунікацыі ў анлайн-асяроддзі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на паняцці псіхалагічнай бяспекі асобы ў лічбавым асяроддзі, відах інфармацыйных пагроз і іх уплыве на эмацыйны стан чалавека, асаблівасці ўспрымання інфармацыі ў крос-культурным кантэксце.

Студэнты прымалі актыўны ўдзел у выкананні кейс-заданняў. Былі прапанаваны сітуацыі: "Як рэагаваць на агрэсіўныя паведамленні ў чаце", "Як распазнаць недакладную інфармацыю", "Як абараніць асабістыя межы ў месэнджарах".

Сустрэча прайшла ў прыязнай і канструктыўнай атмасферы і выклікала вялікую цікавасць у студэнтаў.

Выконваемыя трэнінгавыя практыкаванні дапамогуць студэнтам набыць навыкі распазнавання інфармацыйных пагроз і абароны асабістых межаў у лічбавым асяроддзі, знізіць узровень лічбавага стрэсу і трывожнасці, а таксама асвоіць нормы лічбавага этыкету, што зменшыць недастатковае разуменне і колькасць канфліктаў у міжкультурным анлайн-асяроддзі.

ph13112026912798374.jpg

ph13112026918739873.jpg

ph131120269127398723.jpg

ph1311202698279874983.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.