19.11.2026 у межах Года беларускай жанчыны выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В.С. Селязнёва і студэнты 2 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі круглы стол на тэму "Жанчына ў прафесіі і яе поспех".
Мэта мерапрыемства – разгледзець ролю жанчын у розных прафесійных сферах; выявіць асноўныя праблемы і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў сваіх прафесіях; скласці партрэт сучаснай жанчыны.
На занятках студэнты праслухалі інтэрв'ю аб паспяховых жанчынах Беларусі, абмеркавалі якасці, неабходныя для дасягнення прафесійных і жыццёвых мэт і выканалі заданні ў групах: расказалі пра паспяховых жанчын розных прафесій і культур, якія іх натхняюць.
Мерапрыемства дазволіла студэнтам ацаніць дасягненні жанчын у многіх сферах жыцця грамадства. Студэнты зрабілі выснову, што партрэт сучаснай жанчыны – гэта шматгранны вобраз.




BY

