Сэрвісы

Круглы стол "Жанчына ў прафесіі і яе поспех"

Круглы стол "Жанчына ў прафесіі і яе поспех"

19.11.2026 у межах Года беларускай жанчыны выкладчык кафедры германскага мовазнаўства В.С. Селязнёва і студэнты 2 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі круглы стол на тэму "Жанчына ў прафесіі і яе поспех".

Мэта мерапрыемства – разгледзець ролю жанчын у розных прафесійных сферах; выявіць асноўныя праблемы і цяжкасці, з якімі сутыкаюцца жанчыны ў сваіх прафесіях; скласці партрэт сучаснай жанчыны.

На занятках студэнты праслухалі інтэрв'ю аб паспяховых жанчынах Беларусі, абмеркавалі якасці, неабходныя для дасягнення прафесійных і жыццёвых мэт і выканалі заданні ў групах: расказалі пра паспяховых жанчын розных прафесій і культур, якія іх натхняюць.

Мерапрыемства дазволіла студэнтам ацаніць дасягненні жанчын у многіх сферах жыцця грамадства. Студэнты зрабілі выснову, што партрэт сучаснай жанчыны – гэта шматгранны вобраз.

p2970p19112026_1.jpeg

p2970p19112026_2.jpeg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.