22 лістапада 2026 г. споўнілася 225 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Іванавіча Даля (1801–1872). Гэтай юбілейнай даце была прысвечана віктарына, у якой бралі ўдзел студэнты 4 курса спецыяльнасці "Руская філалогія". Пытанні віктарыны былі звязаны з рознымі сферамі дзейнасці Уладзіміра Іванавіча Даля – як лексікографа, этнографа, збіральніка фальклору, пісьменніка, ваеннага хірурга і інш.
Асноўная ўвага была нададзена галоўнаму стварэнню Даля – "Тлумачнаму слоўніку жывой вялікарускай мовы" у чатырох тамах. За гэту працу Уладзімір Іванавіч быў удастоены звання ганаровага акадэміка Расійскай акадэміі навук. «Укладальнік слоўніка не ўказчык мове, а служыцель, раб яе», – пісаў У. І. Даль. Студэнты пазнаёміліся з гісторыяй стварэння слоўніка, якому аўтар прысвяціў усё жыццё і які па праве можа быць названы "энцыклапедыяй рускага жыцця", прынцыпам пабудовы слоўніка, рознымі выданнямі слоўніка.
Удзельнікі віктарыны прыгадалі таксама асноўныя факты біяграфіі Даля, яго літаратурныя творы. Жывую цікавасць выклікалі актуальныя і ў нашы дні прыказкі, сабраныя і запісаныя Далем.
Актыўнымі ўдзельнікамі віктарыны сталі Уладзіслаў Каралёў, Арцём Сіліч, Дар'я Рукавішнікава, Марыя Садчанка, Лізавета Шуцько. Пераможцы віктарыны Фяўронія Бегіян і Вікторыя Ільіна ўзнагароджаны сучаснымі лексікаграфічнымі выданнямі.
Мерапрыемства было праведзена прафесарам кафедры рускай мовы Аленай Яўгенаўнай Долбік.





BY

