Сэрвісы

Фінансавы воркшоп «ProMoney»

Фінансавы воркшоп «ProMoney»

20.11.2026 у межах выхаваўчай работы старшым выкладчыкам кафедры германскага мовазнаўства Г.В. Гуляй быў праведзены Фінансавы воркшоп «ProMoney» для студэнтаў 2 курса «Рамана-германскай (англійскай) філалогіі».

Мерапрыемства было накіравана на развіццё базавай фінансавай пісьменнасці, крытычнага мыслення і навыкаў абмеркавання практычных жыццёвых пытанняў на замежнай мове. Галоўнай мэтай сустрэчы стала павышэнне фінансавай усвядомленасці студэнтаў, развіццё фінансавай дысцыпліны і культуры граматнага планавання бюджэту.

Мерапрыемства адкрыла абмеркаванне фінансавых звычак і адносін да фінансаў у маладога пакалення, пошуку агульных тэндэнцый, іх прычын і наступстваў. У працяг тэмы студэнты пазнаёміліся з базавымі інструментамі складання бюджэту і замацавалі тэорыю на практыцы: аналізавалі прыклады з тыповымі памылкамі ў размеркаванні сродкаў і на іх аснове пераглядалі свой асабісты падыход да грошай.

Удзел у воркшопе садзейнічаў развіццю ў студэнтаў навыкаў аналітычнага мыслення, самадысцыпліны і ўсвядомленага спажывання, а таксама фарміраванню больш сталага і адказнага стаўлення да асабістых фінансаў. Такі вопыт дазволіў павысіць фінансавую культуру будучых спецыялістаў і стаў для ўдзельнікаў важным крокам у падрыхтоўцы да пачатку працоўнай дзейнасці, дзе ўменне распараджацца рэсурсамі і ставіць доўгатэрміновыя мэты адыгрывае ключавую ролю.

ph24112026653653463656589.jpg

ph24112026453654756897689.jpg

ph241120266546576898.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image