Вывучэнне гісторыі рускай літаратурнай мовы выхоўвае пачуццё стылю. Гэта даказалі студэнты трэцяга курса спецыяльнасці «Руская філалогія», ператварыўшы традыцыйны этап кантролю ведаў у прэзентацыю сваіх творчых работ.
Замест звыклых дакладаў і канспектаў будучыя філолагі прадэманстравалі свой творчы патэнцыял у фармаце праектнай дзейнасці. У аўдыторыі можна было ўбачыць стылізаванае Дрэва жыцця ад Анастасіі Мысінай, старажытную рукапісную кнігу ад Дар’і Цяленчанкі, а таксама некалькі сучасных метадычных рашэнняў: студэнты распрацавалі тэматычны сайт (Варвара Нежавец), навучальны плакат (Аліна Паўловіч), наглядную стужку часу (Вікторыя Панкратовіч, Цімур Аціяшвілі), навучальныя метадычныя карткі (Валерыя Тарасевіч). Жывасці мерапрыемству надалі інтэрактыўная выстава і імправізаваны аўкцыён (Яна Пінчукова), якія далучылі да працэсу абароны кожнага студэнта.
Заняткі, праведзеныя дацэнтам кафедры рускай мовы А.А. Мацюновай, паказалі, як сінтэз фундаментальнай навукі і крэатыўнага падыходу дапамагае паглядзець на гісторыю роднага слова зусім па-новаму, ператварыць вучобу ў мастацтва.




BY

