Сэрвісы

Як не стаць ахвярай кіберзлачынстваў

Як не стаць ахвярай кіберзлачынстваў

24.11.2026 у межах выхавання культуры бяспекі жыццядзейнасці, накіраванага на фарміраванне ў навучэнцаў бяспечных паводзін у сацыяльнай і прафесійнай дзейнасці старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства А.І. Ліхарад правяла са студэнтамі 4 курса філалагічнага факультэта прафілактычную гутарку на тэму «Як не стаць ахвярай кіберзлачынстваў». Асноўная мэта – павышэнне ўзроўню лічбавай пісьменнасці студэнтаў і фарміраванне ў іх устойлівых навыкаў бяспечных паводзін у сетцы Інтэрнэт. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня абароны інфармацыі.

Абмеркаванне будавалася вакол некалькіх ключавых блокаў:

- Сацыяльная інжынерыя і фішынг.

- Бяспека персанальных і акадэмічных дадзеных.

- Лічбавы след і рэпутацыя.

- Бяспека фінансавых аперацый. 

Студэнты атрымалі магчымасць сфармаваць навык крытычнай ацэнкі інфармацыі, навучыліся ідэнтыфікаваць маркеры фішынгавых нападаў і сацыяльнай інжынерыі. У ходзе гутаркі ўдзельнікі распрацавалі асабісты чэк-ліст лічбавай гігіены, зафіксавалі для сябе алгарытм дзеянняў па абароне акаўнтаў: аўдыт бягучых пароляў, паўсюднае ўкараненне менеджэраў пароляў і абавязковае выкарыстанне двухфакторную аўтэнтыфікацыі на ўсіх ключавых сэрвісах. Павышана прававая пісьменнасць. Студэнты выразна зразумелі юрыдычныя наступствы перадачы сваіх банкаўскіх карт або доступу да асабістых кабінетах трэцім асобам, нават калі гэта прапануецца пад выглядам «бяскрыўднага заробку». Зафіксавана разуменне адказнасці за лічбавы след.

Мерапрыемства даказала сваю эфектыўнасць і практычную карысць для навучэнцаў.

ph261120261987928739817.jpg

ph2611202691827892173.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image