Сэрвісы

ВАРКШОП «НЕЙРАСЕТКІ ДЛЯ ФІЛОЛАГА: ХУТКI СТАРТ»

ВАРКШОП «НЕЙРАСЕТКІ ДЛЯ ФІЛОЛАГА: ХУТКI СТАРТ»

25.11.2026 у рамках працоўнага і прафесійнага выхавання, накіраванага на фарміраванне гатоўнасці да ўсвядомленага выбару кар'еры, дацэнт кафедры германскага мовазнаўства В. Н. Куліева правяла воркшоп «Нейрасеткі для філолага: хуткі старт». Мерапрыемства праводзілася для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці "Рамана-германская (англійская) філалогія".

Мэта варкшопа – развіццё лічбавых кампетэнцый навучэнцаў, адаптацыя філалагічных навыкаў да патрабаванняў сучаснага рынку працы і папулярызацыя прафесій на стыку лінгвістыкі і тэхналогій.

На варкшопе ўдзельнікі разгледзелі тэндэнцыі развіцця нейрасетак і канцэпцыю «Кентаўр», пры якой алгарытмы выступаюць лічбавым асістэнтам спецыяліста; адпрацавалі алгарытм складання промптаў для пошуку, сістэматызацыі навуковых крыніц і падрыхтоўкі анатацый да артыкулаў; ацанілі магчымасці нейрасетак у распазнанні схаваных сэнсаў, метафар, іроніі і змене стылістычнага рэгістра тэксту; спраектавалі план інтэрактыўных вучэбных заняткаў з дапамогай нейрасетак і правялі крытычны аналіз згенераваных матэрыялаў; абмеркавалі запатрабаваныя для філолагаў прафесіі ў IT-сферы, уключаючы AI-трэнера, AI-капірайтара і AI-рэдактара.

Студэнты праявілі жывую цікавасць і высокую асабістую зацікаўленасць у заяўленай тэме, актыўна ўдзельнічалі ў дыскусіі і выкананні кейсаў. Варкшоп прайшоў у канструктыўнай і прыязнай атмасферы, якая выклікае прыхільнасць да прадуктыўнага абмену меркаваннямі.

ph281120269127982.jpg

ph28112026182638726383.jpg

ph2811202619287391273.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image