Сэрвісы

Дзень беларускага перакладу

Магутнае слова, ты, роднае слова!

       Са мной ты на яве і ў сне;

Душу мне затрэсла пагудкаю новай,

       Ты песень наўчыла мяне.      Верш Я.Купалы “Роднае слова”

 

27 лютага 2013 года ў рамках тыдня беларускай мовы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча, прысвечаная беларускай паэзіі і яе перакладам на англійскую мову. Старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства Ю.У. Сакалова разам са студэнтамі 1 курса рамана-германскага аддзялення спецыяльнасці англійская філалогія падрыхтавалі літаратурна-музычную кампазіцыю “Матчына мова – крыніца натхнення”. Былі прачытаны вершы, прысвечаныя роднай мове,  паказана слайд-праграма “Спадчына” у суправаджэнні музыкі ансамбля “ПЕСНЯРЫ”.  Былі прыгаданы імёны перакладчыкаў  В.Рыч і У.Мэя, закранута праблема лінгвістычных цяжкасцей перакладу беларускай паэзіі на англійскую мову, творы Я.Коласа і Я.Купалы гучалі у арыгінале і англійскім перакладзе. Студэнтка Аліна  Калошыц прачытала свой уласны пераклад верша Я.Коласа “Родныя вобразы” на англійскую мову.

На закачэнне да удзельнікаў мерапрыемства звярнулася загадчык кафедры сучаснай беларускай мовы, дацэнт З.І. Бадзевіч. Яна шчыра падзякавала студэнтаў спецыяльнасці англійская філалогія за цікавую сустрэчу і пашану да роднай мовы, пажадала далейшай плённай працы ў галіне беларуска-англійскага літаратурнага перакладу і прапанавала да тыдня беларускай мовы у наступным годзе правесці конкурс беларускага паэтычнага перакладу.

{gallery}2013-03-06{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.