Сэрвісы

Калядны дабрачынны баль

11 снежня на філалагічным факультэце БДУ адбыўся штогадовы Калядны дабрачынны баль. Дзякуючы інфармацыйным партнёрам (радыё «Сталіца» і інтэрнэт-радыё «Аплюс ФМ») запрошаных гасцей было больш, чым у папярэднія гады. На гэты раз баль стаў часткай цэлага шэрагу мерапрыемстваў – ён быў пачаткам  «Каляднага тыдня» БДУ.

Па традыцыі баль сваім вальсам адкрылі дэкан філалагічнага факультэта прафесар Іван Сямёнавіч Роўда і старшыня Студэнцкага саюза філалагічнага факультэта Таццяна Раманкова.

Арганізатары падрыхтавалі шмат сюрпрызаў. Адным з іх сталі мімы, якія сустракалі гасцей. Таксама ўпершыню баль паўстаў перад гледачом у фармаце казкі. Быў распрацаваны сюжэт, на якім грунтавалася кампазіцыя мерапрыемства.

Нумары былі самымі разнастайнымі: ад традыцыйнага вальса да гарачага танга, ад павольнага джаза да запальнага стэпа. Практычна ўсе танцы былі падрыхтаваныя з дапамогай самых актыўных студэнтаў Акадэміі МУС. Не абышлося, вядома ж, без выступаў таленавітых спевакоў БДУ: Дзмітрыя Нікановіча, Юліі Пагосавай, Ксеніі Падсценай.

Самым чаканым на бале быў аўкцыён, на якім разыгрываліся толькі арыгінальныя лоты: пашыты па замове матылёк ад Аляксандры Хільмановіч, партрэтная фотасесія ад Дар’і Сірэнь, hand made ўпрыгожванні ад Лёкі Волкавай, бутэлька шампанскага, распісаная ў тэхніцы дэкупаж ад Ірыны Хадыка і фотасесія ў стылі «Love Story» ад Дзімы Шчамялёва. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на навагоднія падарункі выхаванцам Асіповіцкай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарата.

Харызматычныя вядучыя (Павел Кіслы, Юлія Пагосава, Дзмітрый Нікановіч) не давалі сумаваць нікому, забаўлялі гасцей конкурсамі, ўздымалі настрой салодкімі прызамі.

У чарговы раз Студэнцкі саюз філалагічнага факультэта даказаў, што ўмее арганізоўваць цікавыя, крэатыўныя і запамінальныя мерапрыемствы. Будзем спадзявацца, што арганізатары не спыняцца на дасягнутым і будуць кожны год радаваць усіх нас.

{gallery}2013-12-16_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.