Філалагічны факультэт– царства прыгажосці і грацыі. Але хто сказаў, што на філфаку вучацца адны толькі дзяўчаты?
25 сакавіка 2015 года на конкурсе «МІСТАР ФІЛФАК» сапраўдныя мужчыны філалагічнага факультэтаБДУ даказалі, што філфак – тэрыторыя не толькі прыгажосці, але і мужнасці, інтэлекту і крэатыўнасці.
За званне «Містара» змагаліся пяць таленавітых і мэтанакіраваных хлопцаў. Для таго, каб перамагчы, канкурсантам трэба было прайсці некалькі выпрабаванняў. Хлопцы павінны былі падрыхтаваць са сваімі куратарамі відэа-візітоўку і творчы нумар.
Кожны ўдзельнік змог вылучыцца і пакінуць аб сваім выступленні толькі добрыя ўражанні. Канкурсанты спявалі песні, паказвалі тэатральныя мініяцюры, малявалі – наогул, дэманстравалі ўсім свае таленты. Званне «Містар Арыгінальнасць» атрымаў Антон КУЗНЯЦОЎ.
На мерапрыемстве хлопцаў чакаў сюрпрыз – інтэлектуальны конкурс, пра ўмовы якога яны даведаліся толькі за пару хвілін да выхаду на сцэну. Вядучыя выпрабаваліхлопцаў як філолагаў: кожны ўдзельнік павінен быў прачытаць чатырохрадкоўе, назвацьаўтара і твор. Конкурс праходзіў на выбыванне. Паколькі хлопцы імправізавалі, выпрабаванне не зацягнулася. У намінацыі «Містар Інтэлект» перамог Уладзіслаў АЎЧЫННІКАЎ. Між іншым, Улад заваяваў званне«Містар Фота», набраўшы найбольшую колькасць галасоў у Інтэрнэт-конкурсе.
Самым яркім момантам мерапрыемства было дэфіле ўдзельнікаў. У ім хлопцы “ўключылі” сваё абаянне і харызму, паказалі ўсё, на што яны здольныя. Званне «Містар Абаянне» журы прысвоіла Алегу УДАВІЧЭНКУ, а «Містар Экстравагантнасць» – Дзянісу САКАЛОЎСКАМУ.
Арганізатары «МІСТАР ФІФЛАК» 2015 пастараліся прыўнесці нешта новае ў мерапрыемства. Усе ўдзельнікі атрымалі добрыя прызы ад партнёраў конкурсу, а гледачоў парадавалі выступленні запрошаных гасцей – музычнай групы «MARKUTS BAND» і Лаўрэаткі рэспубліканскага конкурсу талентаў Беларусі Паліны РУСЕЦКАЙ.
А гэта гарачае танга... Кожны атрымаў зарад пазітыўных эмоцый і незабыўных уражанняў.
Нікога не пакінуў абыякавым пераможца конкурсу «МІСТАР ФІЛФАК» 2015 Раман БАБАК. Рамантычны творчы нумар, крэатыўная відэа-візітоўка, годнае выступленне ў інтэлектуальным конкурсе і цудоўнае дэфіле – журы было вельмі ўражанае. Што яшчэ тут можна дадаць?! Таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім!
Хто сказаў, што на філфаку вучацца адны толькі дзяўчаты? «МІСТАР ФІЛФАК» 2015 Раман БАБАК даказаў усім, што філфак– тэрыторыя не толькі прыгажосці, але і мужнасці, інтэлекту і крэатыўнасці.
{gallery}2015-03-31{/gallery}


BY 
