Сэрвісы

«Кубак першакурсніка – 2015»

«Кубак першакурсніка – 2015»
 
19 верасня ў Рошчы прайшоў «Кубак першакурсніка – 2015». У напружанай барацьбе ўдзельнічалі 13 факультэтаў. Кожнаму з іх трэба было прайсці 15 пікетаў спартыўнай, інтэлектуальнай і творчай накіраванасці, а затым заваяваць сімпатыю членаў журы сваім творчым нумарам. Арганізатарам мерапрыемства выступіў БРСМ БДУ.
Лепшых з лепшых, вартых прадставіць факультэт на Кубку, выбіралі на штогадовым турзлёце першакурснікаў філфака «Мінскае мора». У каманду ўвайшлі самыя актыўныя і творчыя прадстаўнікі розных груп, якія затым моцна пасябравалі паміж сабой.
Каманда філалагічнага факультэта ўпарта змагалася за кубак і заваявала прыз «За лепшы творчы нумар».
У чарговы раз філолагі пацвердзілі сваё званне «Самага творчага факультэта БДУ».
{gallery}2015-10-01{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.