Iван Сямёнавiч сустрэў дзяўчат-актывiстак цёплымi словамi. Дэкан адзначыў, што такiя сустрэчы трэба рабiць часцей, бо яму цiкава даведвацца пра студэнтаў i iх жыццё, як гаварыцца, «з першых вуснаў». I.С. Роўда назваў гэта «прамой сувяззю», а прадстаўнiц студэнцкiх арганiзацый – часткамi складанага механiзму, без якiх не можа iснаваць фiлфак як творчы i актыўны факультэт!
Адным з самых кранальных i светлых момантаў сустрэчы было ўзнагароджанне дэканам своеасаблiвымi «ордэнамi» студэнтак за актыўную працу на факультэце. Аўдыторыя адразу заззяла яшчэ больш i напоўнiлася ўсмешкамi. Iван Сямёнавiч умее дагадзiць дзяўчатам! Дэканам фiлфака невыпадкова завецца.
Падарункi падарункамi, але на сустрэчы i пытаннi абмеркаваць паспелi! Галоўнае, што адзначыў I. С. Роўда, гэта адзiнства арганiзацый у вялiкiм i дружным калектыве, дзе кожны мог бы разлiчваць на падтрымку!
{gallery}2015-10-02{/gallery}


BY

