17 лістапада ў Міжнародны дзень студэнта на філалагічным факультэце па ініцыятыве ГА "Саюз жанчын БДУ" адбыўся круглы стол "Я выбіраю Беларусь!" з удзелам замежных студэнтаў, а таксама выкладчыкаў са Славацкай Рэспублікі і Рэспублікі Польшча, якія зараз працуюць на філалагічным факультэце БДУ, спадарыні Вера Немчакава і Магдалена Мендрок. Удзельнікам мерапрыемства стала таксама кіраўнік Інфацэнтра Японскай Культуры спадарыня Тацумі Масако. Гэта быў першы крок новога праекта ГА "Саюз жанчын БДУ" "Жанчыны свету супраць вайны і агрэсіі". Усе ўдзельнікі мерапрыемства адзначалі, што Рэспубліка Беларусь сёння з"яўляецца ўнікальным месцам міру і бяспецы для прадстаўнікоў любой нацыянальнасці. Дабрыня,гасціннасць,спагадлівасць, прыстойнасць, талерантнасць беларусаў застаюцца нязменнымі. Усе замежныя і беларускія студэнты адзначылі высокую якасць адукацыі ў галоўным універсітэце краіны,прафесіяналізм і добразычлівасць выкладчыкаў. Таксама гаварылася пра тое, што менавіта праз адукацыйныя і культурныя кантакты, вывучэнне замежных моў і знаёмства з нацыянальнымі культурамі ляжыць шлях да ўзаемаразумення, дружбы паміж народамі, міру на ўсёй Зямлі.. Старшыня Савета ГА "Саюз жанчын БДУ" Ірына Казакова акцэнтавала ўвагу на важнай ролі жанчын у захаванні міру ва ўсім свеце, асабліва падкрэсліла высокую адказнасць жанчыны-выкладчыка вышэйшай школы,якая навучае і выхоўвае не толькі сваіх дзяцей, але і маладое пакаленне, студэнтаў з розных краін свету, прадстаўнікоў розных культур і светапоглядаў.
Студэнцкае жыццё
Круглы стол " Я выбіраю Беларусь!"

BY 