21 студзеня ў чытальнай зале юрыдычнага факультэта БДУ адбылася прэзентацыя першага зборніка вершаў студэнткі філалагічнага факультэта Кацярыны Роўда. Зборнік выйшаў пад назвай «Водар белага наліву». Павіншаваць маладую таленавітую паэтку прыйшлі захопленыя творчасцю людзі, калегі і ўдзельнікі клуба аматараў паэзіі «КЛУмБа», а таксама вядомы паэт Анатоль Зэкаў. У канцы Кацярына Роўда падпісала зборнік ўсім жадаючым. З кнігай можна азнаёміцца на выставе «Маладыя таленты БДУ», у бібліятэцы філалагічнага факультэта (п.30) да 15.02.2016.
Студэнцкае жыццё
Прэзентацыя кнігі Кацярыны Роўда «Водар белага наліву»
Студэнцкае жыццё


BY 
