3 сакавіка адбыўся справаздачны сход студэнтаў ІV курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» па выніках літаратурна-рэдакцыйнай (вытворчай) практыкі. Сёлета для правядзення практыкі былі абраны наступныя пляцоўкі: выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь», Выдавецкі Дом «Звязда», рэдакцыя часопіса «Роднае слова», упраўленне рэдакцыйна-выдавецкай работы БДУ. А доўжылася практыка з 8 па 20 лютага 2016 г.
Распачаў сход адказны за агульнае кіраўніцтва практыкай прафесар А. І. Бельскі. Ён сцісла падвёў асноўныя вынікі праходжання студэнтамі практыкі, гаварыў найперш пра практычную дзейнасць студэнтаў у рэдакцыі часопіса «Беларуская мова і літаратура» (выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»). Затым бралі слова студэнты-практыканты: Ілона Сямёнава, Марына Яраховіч, Марына Шэвель, Лізавета Басалыга, якія апавядалі пра сваю рэдакцыйна-літаратурную працу ў выдавецтвах, выкананыя заданні і даручэнні. Студэнты азнаёміліся з умовамі арганізацыі працы ў рэдакцыйна-выдавецкіх структурах, з працэсам выпуску часопісаў і кніжнай прадукцыі, займаліся рэдагаваннем і карэктарскай вычыткай тэкстаў. Кіраўнікамі ад устаноў студэнтам-практыкантам былі выказаны парады, пажаданні па ўдасканаленні будучай прафесійнай дзейнасці. Адзначася, што студэнты назапасілі пэўны практычны досвед у галіне літаратурна-рэдактарскай і выдавецкай працы. Прагучалі словы падзякі на адрас кіраўнікоў практыкі ад арганізацый — вопытных рэдактараў (Л. Сагановіч, К. Пучынскай, А. Бельскай, А. Яфімава і інш.), якія давалі кансультацыі, праводзілі гутаркі аб методыцы літаратурнага рэдагавання, моўна-стылёвым аналізе тэксту і інш. Шэраг выступоўцаў выказалі пажаданні па ўдасканаленні арганізацыі і праходжання літаратурна-рэдакцыйнай практыкі. На сходзе прысутнічалі кіраўнікі груп студэнтаў-практыкантаў дацэнт І. Э. Багдановіч, намеснік дэкана В. П. Крычко.
У межах праходжання практыкі студэнты наведалі буйнейшы кніжны форум краіны ХХІІІ Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш (10—14 лютага 2016 г.), бралі ўдзел у творчых сустрэчах і інш.
{gallery}2016-03-05_1{/gallery}


BY

