28 сакавіка – 1 красавікана філалагічным факультэце БДУ кафедра англійскага мовазнаўства праводзіла традыцыйны Тыдзень англійскай мовы, у які былі ўключаны разнастайныя пазнавальныя і, ў той жа час, забаўляльныя мерапремствы: былі арганізаваны круглыя сталы, прысвечаныя англійскаму этыкету; усім жадаючым адчыніў свае дзверы караоке-клуб, дзе студэнты з задавальненнем спявалі англамоўныя песні, былі праведзены мерапрыемствы “Век жыві – век вывучай Велікабрытанію”, “Спявай і вывучай англійскую мову”, 1 красавіка адбылося мерапрыемства “Жартуй і вывучай англійскую мову”. Таксама вялікую цікавасць студэнтаў выклікала мерапрыемства “Актуальныя праблемы ХХІ стагоддзя”, для якога студэнты рыхтавалі прэзентацыі па прапанаванай тэматыцы (экалогія, тэрарызм, голад, хваробы ХХІ ст. і інш.). Калідоры факультэта сталі месцам экспазіцый постэраў і плакатаў, прысвечаных цікавай інфармацыі аб Велікабрытаніі і англійскай мове, каралеўскім асобам, англійскаму гумару. Актыўны ўдзел у тыдні прынялі як студэнты-беларусы, так і студэнты замежных краін, для якіх таксама была арганізавана экскурсія на англійскай мове ў Нацыянальную бібліятэку Рэспублікі Беларусь.
{gallery}2016-04-04{/gallery}


BY

