5 красавіка ў культурна-дзелавым цэнтры «Дом Масквы ў Мінску» адбылося падвядзенне вынікаў IV конкурсу літаратурнай творчасці сярод студэнтаў БДУ «Славянскі калейдаскоп», прымеркаванага да Дню яднання народаў Беларусі і Расіі і 95-годдзю БДУ. Пераможцамі конкурсу ў некалькіх намінацыях сталі студэнткі філалагічнага факультэта:
Аліна Карпіцкая, неаднаразовая пераможца папярэдніх конкурсаў "Славянскі калейдаскоп", у гэтым годзе даслала свае працы адразу ў сем намінацый, а ў пяці з іх заняла прызавыя месцы, два з якіх — першыя!
У намінацыі «Жыццё і прыгоды кнігі з маёй бібліятэкі» пераможцай стала Кацярына Роўда.
У намінацыі «Душа сумуе аб нябёсах» — Юлія Стукачова.
Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел 8 прадстаўнікоў філалагічнага факультэта.
Пры Фундаментальнай бібліятэцы БДУ арганізаваны клуб аматараў мастацкага слова – «КЛУмБа», які гасцінна запрашае ўсіх аматараў паэзіі на свае пасяджэнні.
{gallery}2016-04-11{/gallery}


BY

