Сэрвісы

Паседжанне музычна-паэтычнай гасцёўні “Вясновая лірыка. Spring lyrics”

Паседжанне музычна-паэтычнай гасцёўні “Вясновая лірыка. Spring lyrics”

28 красавіка ў 304 аўдыторыі філалагічнага факультэта адбылося паседжанне музычна- паэтычнай гасцёўні “Вясновая лірыка. Spring lyrics”. Гасцей прымала кафедра англійскага мовазнаўства. У якасці арганізатараў выступілі супрацоўніцы кафедры Крывогіна Т. В., Куліева В. М., Васілеўская Г. І., Груздзіловіч М. В., Андрыеўская Н. П. У цёплай, утульнай і прыязнай атмасферы студэнты ад першага да чацвёртага курсаў рамана-германскай, кітайскай, рускай і славянскай філалогіі, якія вывучаюць англійскую мову, чыталі вершы і выконвалі танцавальныя і музычныя кампазіцыі. На вечарыне прагучалі радкі Уільяма Шэкспіра, Джорджа Байрана, Уільяма Блэйка, Іягана Гётэ, Арцюра Рэмбо, Поля Верлена і Іосіфа Бродскага ў арыгінале і перакладзе на разнастайныя еўрапейскія мовы. Асаблівы полікультурны характар мерапрыемству надаў удзел студэнтаў з Туркменістана, якія спявалі песні і чыталі вершы на туркменскай і англійскай мовах. Скончылася вечарына салодкім шакаладным пачастункам і памятнай фотасесіяй.

{gallery}2016-05-27{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.