Віншуем Расаеву Зінаіду Андрэеўну і Царову Святлану Васільеўну, студэнтак філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Усходняя (кітайская) філалогія”, якія атрымалі Дыпломы другой і трэцяй ступені ў Беларускім адборачным туры 15-га Міжнароднага конкурсу сярод студэнтаў па кітайскай мове “Мая мара пра Кітай”.
28 мая 2015 года пад эгідай Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся Беларускі адборачны тур 15-га Міжнароднага конкурсу сярод студэнтаў па кітайскай мове “Мая мара пра Кітай”, у якім прынялі ўдзел трынаццаць студэнтаў з розных устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. У дадзеным мерапрыемстве на працягу многіх гадоў актыўна ўдзельнічаюць і студэнты філалагічнага факультэта БДУ спецыяльнасці “Усходняя філалогія”, дэманструючы высокія вынікі. І гэты год не стаў выключэннем: Расаева Зінаіда Андрэеўна, студэнтка V курса, Царова Святлана Васільеўна і Аляксееў Уладзіслаў Уладзіміравіч, студэнты IV курса, прадэманстравалі цудоўнае веданне кітайскай мовы і культуры, а таксама свае творчыя здольнасці.
{gallery}2016-05-30{/gallery}


BY 
