Сэрвісы

Свята, прысвечанае 125-годдзю Міхаіла Булгакава

Свята, прысвечанае 125-годдзю Міхаіла Булгакава

На філалагічным факультэце БДУ 18 мая па ініцыятыве кафедры рускай літаратуры адзначылі 125-годдзе Міхаіла Булгакава. Быў паказаны фільм-інтэрв'ю, створаны студэнтамі 3 курса, у якім выкладчыкі і студэнты адказвалі на пытанні пра любімы твор Булгакава, пра сваё стаўленне да экранізацыі яго твораў і значэнне творчасці вялікага пісьменніка. Шматгранны талент Майстра нікога не пакінуў абыякавым, у кожнага аказалася свая гісторыя ўзаемаадносін з яго творамі.
У праграме свята прагучала паведамленне аспіранткі кафедры рускай літаратуры Алены Кабзар «Фантастычны свет Булгакава ў экранізацыях», а таксама была праведзена віктарына па творах Булгакава, у якой удзельнічалі дзве каманды – выкладчыкаў і студэнтаў. Пытанні і заданні выклікалі непадробную цікавасць і жывы водгук аўдыторыі. На завяршэнне былі ўручаны прызы па выніках літаратурнага конкурсу імя Булгакава і прадэманстраваны дакументальны фільм пра пісьменніка. Нягледзячы на вясёлую і нязмушаную атмасферу свята, усе пагадзіліся з меркаваннем, што чытанне Булгакава – справа сур'ёзная. Яго творчасць любяць за стыль, сэнс, свабоду, за тое, што яна пашырае межы звыклага, за містыку, за фантазію. Але прачытанае трэба чуць, з ім трэба працаваць, яму трэба адпавядаць. І юбілей Булгакава для студэнтаў стаў яшчэ адной магчымасцю даведацца нешта новае пра любімага пісьменніка, пашырыць свой кругагляд.

{gallery}2016-06-02_2{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.