Сэрвісы

Філалагічны факультэт — пераможца “Кубку першакурсніка – 2016” БРСМ БДУ

Філалагічны факультэт — пераможца “Кубку першакурсніка – 2016” БРСМ БДУ

У першы дзень кастрычніка ў Рошчы праходзіла адно з самых масштабных мерапрыемстваў, арганізаванае БРСМ БДУ, з удзелам каманд усіх факультэтаў нашай Alma Mater!

"95 гадоў пасля" - такой была тэма "Кубка першакурсніка - 2016". На першым этапе мерапрыемства студэнты прадстаўлялі свае каманды. Самыя запамінальныя візітоўкі, на думку гледачоў, былі ў факультэта сацыякультурных камунікацый ("Фруктовы СадоК"), у эканамічнага факультэта ("муха села на варэнне"), а таксама ў каманды ваеннага факультэта ("узімку і ўлетку аднаго колеру")!

Пасля візітовак нашых удзельнікаў чакала спартыўна-інтэлектуальнае спаборніцтва. Адным з самых складаных заданняў, з якім, на дзіва, многія справіліся ў рэкордны тэрмін, было заданне "Юныя фізікі", у якім трэба было прыгадаць усе законы гэтай цудоўнай навукі.

Пасля фізічнай і інтэлектуальнай нагрузкі першакурснікі прадстаўлялі свае творчыя і музычныя нумары. Будучыня нашага ўніверсітэта была паказана самымі рознымі спосабамі: ад рэп-батлаў да пародый.

Вынікі такія:

У намінацыі "Лепшая мужчынская роля" вылучыўся студэнт філалагічнага факультэта Міхаіл Дзегцярэнка.

У намінацыі "Лепшая жаночая роля" перамагла студэнтка філалагічнага факультэта Ганна Семучэнка.

У праходжанні спартыўна-інтэлектуальных спаборніцтваў лепшымі аказаліся "Ратаўнікі БДУ" ДзІКСТа.

Лепшым творчым нумарам прызналі нумар філалагічнага факультэта.

Ваенны факультэт быў узнагароджаны дыпломам 3 ступені.

Дыпломам 2 ступені былі адзначаны студэнты ДзІКСТа.

Пераможцамі "Кубку першакурсніка - 2016" сталі студэнты нашага роднага філалагічнага факультэта.

Віншуем! Гэта была годная перамога. Мы ганарымся вамі!

{gallery}2016-10-06{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image