Сэрвісы

Перамога ў выязным адукацыйным семінары “Ты – стараста”

Перамога ў выязным адукацыйным семінары “Ты – стараста”

Пачатак новага навучальнага года для філалагічнага факультэта аказаўся вельмі плённым. Прайшоў невялікі час, а ў нас ужо дзве перамогі! Не паспелі адсвяткаваць свой поспех актывісты БРСМ пасля “Кубка першакурсніка”, як нашы старасты прывезлі дадому перамогу з выязнога адукацыйнага семінара “Ты – стараста”. Чарговы раз мы прадэманстравалі, што наш факультэт – надзвычай творчы, а нашы першакурснікі – найлепшыя!

Гэта “Брыга” была асаблівай для ўсіх стараст, бо менавіта сёлета “Брыганціна” адсвяткавала свой юбілей – 10 гадоў! Нягледзячы на дажджлівае надвор’е, утульная атмасфера мерапрыемства сагравала яго ўдзельнікаў і натхняла іх на плённую працу. Тры дні юныя лідары праходзілі навучанне на майстар-класах: слухалі лекцыі, чыталі форумы і глядзелі прэзентацыі. Кожны вечар здзіўляў іх усё новымі конкурсамі і выпрабаваннямі.

У гэтым годзе філалагічны факультэт аб’яднаўся з факультэтам філасофіі і сацыяльных навук, а куратарам стала Ульяна Кісляк, студэнтка 3-га курса ФФСН. Толькі дзякуючы згуртаванасці, добразычлівым адносінам і руплівай працы, каманда “Без лёду” атрымала перамогу. Кожны член каманды быў уключаны ў творчы працэс максімальна. Удзельнікі мерапрыемства да гэтага дня падтрымліваюць стасункі, абменьваюцца вопытам і праводзяць шмат часу разам. Шлях да перамогі быў доўгім і цяжкім, аднак не перамога з’яўлялася галоўнай мэтай нашых стараст – яны ехалі набыць вопыт, новыя знаёмствы і атрымаць яркія ўражанні.

Мы ганарымся нашымі “зоркамі”, жадаем ім поспехаў у нялёгкай працы старасты і назапашвання як мага больш прыемных успамінаў, звязаных з універсітэтам. Фотасправаздачы ўрэшце гатовыя, і мы можам убачыць, як гэта было.

{gallery}2016-10-19_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.