Сэрвісы

Конкурс творчых работ «Культурная спадчына антычнасці і сучаснасць»

Конкурс творчых работ «Культурная спадчына антычнасці і сучаснасць»

Падведзены вынікі агульнаўніверсітэцкага конкурсу творчых работ студэнтаў «Культурная спадчына антычнасці і сучаснасць», арганізаванага ГА «Саюз жанчын БДУ», Фундаментальнай бібліятэкай БДУ і кафедрай класічнай філалогіі філалагічнага факультэта. Мэтай конкурсу стала папулярызацыя вывучэння антычнай спадчыны, а таксама выяўленне яе ўплыву на еўрапейскую і беларускую культуру. Мерапрыемства выклікала вялікую зацікаўленасць з боку студэнтаў. На конкурс паступіла больш за 130 работ з розных факультэтаў. Папярэдні прагляд работ ажыццяўлялі выкладчыкі кафедры класічнай філалогіі. У склад камісіі конкурсу ўвайшлі: старшыня ГА «Саюз жанчын БДУ» прафесар Ірына Валер'еўна Казакова, намеснік дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, намеснік старшыні ГА «Саюз жанчын БДУ» Ала Вячаславаўна Буціна, загадчык аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Жанна Сцяпанаўна Карповіч, загадчык кафедры класічнай філалогіі БДУ дацэнт Вольга Генрыхаўна Пракапчук, старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі Юлія Анатольеўна Сядзініна-Баркоўская, старшы выкладчык кафедры класічнай філалогіі Наталля Віктараўна Пратасевіч, выкладчык кафедры класічнай філалогіі Анастасія Уладзіміраўна Давыдава.

Камісія адзначыла вялікую цікавасць універсітэцкай моладзі да тэмы ўплыву антычнай спадчыны на сучасную культуру, крэатыўны падыход і выдатныя творчыя здольнасці канкурсантаў. Выстава конкурсных работ і ўзнагароджанне дыпламантаў конкурсу прайшлі ў чытальнай зале бібліятэкі філалагічнага факультэта БДУ 8 снежня 2017 г. У намінацыі «Малюнак» дыплом I ступені атрымала Еўдакімава Вераніка (гістарычны факультэт, 1 курс), дыплом II ступені – Трацэўская Марыя (біялагічны факультэт, 1 курс) і Іванова Наталля (філалагічны факультэт, 1 курс), дыплом III ступені – Цішкевіч Дар'я (біялагічны факультэт, 1 курс) і Мельнікава Анастасія (біялагічны факультэт, 1 курс). У намінацыі «Графіка» дыплом I ступені атрымала Кавальчук Анастасія (юрыдычны факультэт, 1 курс), дыплом II ступені – Рахоўская Алена (гістарычны факультэт, 1 курс) і Брундукова Анастасія (ФСК, 1 курс), дыплом III ступені – Каралёва Марыя (біялагічны факультэт, 1 курс). У намінацыі «Плакат» дыплом I ступені атрымала Анастасія Шабалтас (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом II ступені – Лілія Гусарава (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом III ступені – Кавалёва Анастасія (юрыдычны факультэт, 1 курс). У намінацыі «Прыкладная творчасць» дыплом I ступені атрымала Арэшка Вераніка (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом II ступені – Пінчук Карына (філалагічны факультэт, 2 курс) і Мікіта Іваноўскі (юрыдычны факультэт, 1 курс), дыплом III ступені – Дзяніс Ясінскі (юрыдычны факультэт, 1 курс). У намінацыі «Паэзія» дыплом I ступені атрымала Кузняцова Марыя (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом II ступені – Клінава Дар'я (біялагічны факультэт, 1 курс), дыплом III ступені – Кунцэвіч Людміла (ФФСН, 1 курс) і Аляксееў Мікалай (біялагічны факультэт, 1 курс). У намінацыі «Эсэ» дыплом I ступені атрымала Фядосенка Ангеліна (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом II ступені – Вядзерчык Алеся (філалагічны факультэт, 2 курс), дыплом III ступені – Багуслаўская Дар'я (юрыдычны факультэт, 1 курс). Таксама быў уручаны адмысловы прыз ад Ганаровага консульства Грэцыі ў Рэспубліцы Беларусь удзельніку конкурсу, які лепш за ўсё адлюстраваў грэчаскую тэматыку ў сваёй творчай рабоце. Прыз уручала Кацярына Вітальеўна Паланейчык – сакратар Ганаровага консула Грэцыі ў Рэспубліцы Беларусь Паўла Рыгоравіча Тапузідзіса, выпускніца кафедры класічнай філалогіі. Уладальнікам спецыяльнага прыза стала студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Марыя Кузняцова за цыкл "Размовы паэтаў". Антычная паэзія даўно займае важнае месца ў сэрцы таленавітага маладога паэта. Марыя прадставіла на конкурс яркія і эмацыйныя вершаваныя звароты да любімых грэчаскіх паэтаў (Гамера, Стэсіхора, Мімнерма, Архілоха, Сапфо), у якіх рытмы сучаснай паэзіі пераплятаюцца з выдатнымі метрамі антычных вершаў.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.