25 красавіка 2018 года на філалагічным факультэце адбылася 75-я навуковая канферэнцыя студэнтаў і аспірантаў БДУ. У пасяджэннях 26 секцый прынялі ўдзел 291 чалавек (у тым ліку 11 аспірантаў і 31 магістрант), якія прадставілі 287 дакладаў па актуальных праблемах сучаснага мовазнаўства, літаратуразнаўства, методыкі выкладання, міфалогіі, культуралогіі, фальклору. У канферэнцыі былі задзейнічаны студэнты ўсіх курсаў дзённай і завочнай формы навучання, а таксама замежныя навучэнцы.
Па выніках канферэнцыі 19 чалавек былі рэкамендаваны да ўдзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў, 7 чалавек – да ўдзелу ў конкурсе на лепшыя навуковыя работы студэнтаў БДУ, больш за 40 чалавек узнагароджаны граматамі. За актыўны ўдзел у канферэнцыі 83 дакладчыкі былі заахвочаны прэміямі.
Матэрыялы 92 дакладчыкаў, што маюць вялікую навуковую і практычную значнасць, а таксама ўплываюць на эфектыўнасць іх удзелу ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў, рэкамендаваны да публікацыі ў «Зборніку работ 75-й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» і зборніку філалагічнага факультэта «Мова і літаратура».