10 кастрычніка студэнты 3 і 4 курсаў спецыяльнасці "Рамана-германская (італьянская) філалогія" наведалі выставачны праект "Беларусь і Біблія" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, у рамках якога адбылася лекцыя дацэнта кафедры замежнай літаратуры Галіны Веніямінаўны Сініла "Сучасны беларускі пераклад Песні Песняй". Такія лекцыі вельмі карысныя для ўсіх, хто цікавіцца праблемамі экзэгезы і герменеўтыкі, культуралогіі і літаратурнага перакладу, а таксама іншых абласцей гуманітарных ведаў. Студэнты-італьяністы з захапленнем і цікавасцю слухалі лектара, пранікаючы ў глыбіню сэнсаў гэтага цудоўнага твора.