22 кастрычніка 2018 года на філалагічным факультэце адбыўся справаздачна-выбарны сход студэнцкага актыву БРСМ. Былі падведзены вынікі працы Камітэта за 2017-2018 год. Мінулы навучальны год стаў для нашага факультэта прадуктыўным на творчую дзейнасць і перамогі.
Акрамя таго, на сходзе адбыліся выбары сакратара і камітэта БРСМ. Шляхам адкрытага галасавання і адзінагалосным рашэннем сакратаром БРСМ філалагічнага факультэта была абрана студэнтка 2 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі Марыя Цітова.
Па выніках сходу быў сфарміраваны камітэт, у які ўвайшлі студэнты, якія здолелі праявіць сябе з самых першых дзён вучобы ў БДУ, гатовыя да новых пачынанняў і перамог!