Сэрвісы

Штогадовы конкурс творчых прац студэнтаў «Культурная спадчына антычнасці і сучаснасць»

Запрашаем студэнтаў усіх факультэтаў БДУ да ўдзелу ў штогадовым конкурсе творчых прац студэнтаў «Культурная спадчына антычнасці і сучаснасць». Канкурсанты могуць дасылаць вершаваныя пераклады, эсэ, вершы, малюнкі, плакаты і іншыя працы на антычную тэматыку. Творчыя працы прымаюцца да 1 снежня на кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31, каб. 208) ці па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Конкурс накіраваны на папулярызацыю і вывучэнне антычнай спадчыны, а таксама выяўленне яе ўплыву на еўрапейскую і беларускую культуру. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца кафедра класічнай філалогіі БДУ і ГА “Саюз жанчын БДУ”.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.