Сэрвісы

Узнагароджанне пераможцаў XXV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў

30 мая 2019 г. на філалагічным факультэце адбылося ўзнагароджанне пераможцаў XXV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў.

Дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны аўтары навуковых работ першай катэгорыі:

Бортнік Ілона Аляксандраўна (выпускнік магістратуры) за навуковую работу «Музыкальный дискурс в романах “Улисс” Дж. Джойса и “Ненасытимость” С.И. Виткевича» (навук. кір. – Ламека Н.У.);

Герус Ангеліна Сяргееўна (магістрант) за навуковую работу «Мастацкая культура біблійнай парафрастыкі ў шматмоўнай літаратуры Беларусі XVI–XVII стст.» (навук. кір. – Некрашэвіч-Кароткая Ж.В.);

Гулак Дамініка Алегаўна (выпускнік) за навуковую работу «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў цыкле раманаў Л. Эрдрыч “Трылогія справядлівасці”» (навук. кір. – Бутырчык Г.М.);

Жылінская Алена Валер’еўна (магістрант) за навуковую работу «Мифопоэтика романа Б. Окри “Голодная дорога”» (навук. кір. – Бутырчык Г.М.);

Русецкая Дар’я Віктараўна (магістрант) за навуковую работу «Метафора theatrum mundi в драматургии С. Беккета» (навук. кір. – Ламека Н.У.);

Шылава Настасся Вячаславаўна (выпускнік) за навуковую работу «Метонимия и синекдоха в античных риториках» (навук. кір. – Пракапчук В.Г.).

Граматамі за поспехі ў НДРС былі ўзнагароджаны аўтары навуковых работ другой і трэцяй катэгорый:

Мелех Лізавета Андрэеўна (магістрант) за навуковую работу «Деконструкция классического сюжета в драматургии Х. Мюллера» (2-я катэгорыя; навук. кір. – Лявонава Е.А.);

Пiпко Яўгенiй Аляксандравiч (магістрант) за навуковую работу «Фразеологизмы евангельского происхождения в русском и английском языках» (2-я катэгорыя; навук. кір. – Кірычэнка А.У.);

Рубцова Марыя Сяргееўна (выпускнік) за навуковую работу «Канцэпт ‘шчасце’ ў моўнай карціне свету беларусаў» (2-я катэгорыя; навук. кір. – Садоўская А.Л.);

Рыдлеўская Настасся Сяргееўна (магістрант) за навуковую работу «Художественный универсум романов С. Жермен “Книга ночей” и “Янтарная ночь”» (2-я катэгорыя; навук. кір. – Барысеева А.А.);

Таран Лізавета Андрэеўна (магістрант) за навуковую работу «Слово и молчание в романах И. Бахман “Малина” и П. Хандке „Страх вратаря перед одиннадцатиметровым“» (2-я катэгорыя; навук. кір. – Гронская В.Ч.);

Ціхановіч Аліна Юр’еўна (выпускнік) за навуковую работу «Глагольно-именные описательные выражения евангельского происхождения в русском и английском языках» (2-я катэгорыя; навук. кір. – Кірычэнка А.У.);

Ярась Алена Анатольеўна (выпускнік) за навуковую работу «Экспликация субъекта высказывания в романе М.А. Булгакова “Мастер и Маргарита” и его переводах на английский язык» (3-я катэгорыя; навук. кір. – Долбік А.Я.).

Аўтары навуковых работ першай катэгорыі атрымалі права апублікаваць артыкул у зборніку навуковых работ студэнтаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, а таксама вылучыць сваю кандыдатуру на ўзнагароджанне спецыяльным фондам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

У XXV Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ад філалагічнага факультэта прынялі ўдзел 14 чалавек, якія падалі конкурсныя работы на навуковыя секцыі «Замежная мова і літаратура. Методыка і псіхалогія выкладання замежных моў»; «Педагогіка, тэорыя і методыка навучання і выхавання. Сацыяльныя праблемы выхавання. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі. Вайсковае навучанне і выхаванне»; «Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка».

Image

Рэсурсы

Image
Image
jualtoto situs bandar toto togel online macau terpercaya jualtoto situs slot 4d dan bandar togel hadiah 4d 10 juta toto togel situs bandar togel online hadiah 4d 10 juta 2023 JUALTOTO: Situs Bandar Toto Togel Online Hadiah 4D 10 Juta JUALTOTO > Daftar Situs Bandar Toto Togel 4D Hadiah 10 Juta JUALTOTO > Situs Bandar Toto Togel Online Terbesar Terpercaya Situs Bandar Toto Togel Macau 4D Online Terpercaya Resmi 2023