Кафедра класічнай філалогіі БДУ аб’яўляе штогадовы конкурс творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць».
Запрашаем усіх зацікаўленых антычнай гісторыяй і культурай прыняць удзел у штогадовым конкурсе творчых работ студэнтаў і школьнікаў «Культурная спадчына Антычнасці і сучаснасць». Канкурсантам прапануюцца наступныя намінацыі: «Паэзія», «Эсэ», «Малюнак», «Графіка», «Плакат», «Прыкладная творчасць». Навучэнцы школ, гімназій і каледжаў могуць прыняць удзел у конкурсе ў намінацыі «Знаёмства з Антычнасцю», падрыхтаваўшы работы на антычную тэматыку ў любым з прапанаваных вышэй жанраў.
Творчыя работы прымаюцца да 15 красавіка на кафедры класічнай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ (вул. К. Маркса, 31, каб. 208) або праз электронную пошту
Конкурс накіраваны на папулярызацыю і вывучэнне антычнай спадчыны, а таксама на выяўленне яе ўплыву на еўрапейскую і беларускую культуру і праводзіцца ўжо ў восьмы раз. Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца кафедра класічнай філалогіі БДУ і ГА «Саюз жанчын БДУ». Больш падрабязна з гісторыяй конкурсу і патрабаваннямі да работ можна пазнаёміцца на партале «Метадалогія, змест, практыка крэатыўнай адукацыі»: http://didact.bsu.by/item/classic_phil_contest



BY 
