Сэрвісы

Філасофска-паэтычны батл да юбілею Данііла Хармса

15 снежня кафедра рускай літаратуры і студэнты 1 курса рускага аддзялення філалагічнага факультэта арганізавалі літаратурнае свята – юбілей Данііла Хармса.

Творчасць Данііла Хармса – антыкласіка, якая стала класікай. Наследаваць яму немагчыма, але без яго не было б многіх дасягненняў літаратуры другой паловы ХХ ст.

Філасофска-паэтычны батл быў прысвечаны 115-годдзю гэтага ўнікальнага пісьменніка. На працягу трох гадзін удзельнікі паглыбляліся ў вар’яцка-мудрагелісты, абсурдна-сюррэалістычны, іранічна-смешны, аголена-балючы і празрыста-сумленны свет Данііла Хармса.

Падчас літаратурнага свята гучала шмат розных, часам супярэчлівых і неадназначных вершаў аўтара. Чытанне вершаў Данііла Хармса часта станавілася монаспектаклем і патрабавала ад студэнтаў яркага пражывання і паглыблення, бо Хармс – геній абсурду і майстар эпатажу, аўтар мудрагелістага вар’яцтва і ірацыянальнай творчасці... Абсурд стаў спосабам спасціжэння вар’яцкага свету – свету, які немагчыма спасцігнуць рацыянальным спосабам.

У жыцці і творчасці Данііла Хармса ўсё супярэчліва, ірацыянальна і рэвалюцыйна: і нестандартныя літаратурныя формы, і шматлікія псеўданімы, і неверагодныя камплекты адзення. Таму спасціжэнне творчасці Хармса было немагчыма без вывучэння лістоў і дзённікаў аўтара, якія дапамаглі адчуць у творчасці аўтара і боль свету, і радасць творчасці.

Складны і шматзначны свет Данііла Хармса натхніў студэнтаў на разнастайныя формы творчага прадстаўлення твораў аўтара: ролік, постэр, прэзентацыя, відэамантаж. Былі прадстаўлены і вынікі самастойных навуковых даследаванняў праблем творчасці Хармса.

Анлайн-юбілей Хармса прыцягнуў шмат гасцей кафедры: аспірантаў, настаўнікаў школ, слухачоў школы юнага блогера, калег з Гродзенскага ўніверсітэта.

З водгукаў гасцей і ўдзельнікаў:

«Дзякуй арганізатарам за насычанае інфармацыяй, крэатыўнае па падачы мерапрыемства (калі так суха-афіцыйна можна выказацца пра Хармса)! Асабліва крута зроблены выхад на асаблівасці светапогляду Хармса, а таксама на яго рэцэптыўную стратэгію» (Алена Іванаўна, Салігорск).

«Дзякую за інфарматыўнасць, неверагодна цікава! Дзякуй! » (Таццяна, Мiнск).

«Дзякую за канцэптуальна выбудаваны літаратурны вечар Д. Хармса. Літаратура як тварэнне свету! Аўтар як творца! Атрымалася яркае, годнае вялікага юродзівага і мысліцеля свята! Іншым кампанентам мастацкага метаду Хармса было “рэчатворчасць духа”: антрапалагічны эксперымент замены чалавека рэччу, дэталлю, жывёлай. І тут настаўнікам Хармса з’яўляецца Гогаль з яго “кубістычным раздзяленнем жывога быцця” (М. Бярдзяеў). Гогаль і Хармс... Гэта можа быць патэнцыяльная тэма для будучых сустрэч. Яшчэ раз дзякую за эмоцыі, за абуджэнне думкі і душэўнай хвалявання, якія выклікалі ўдзельнікі! Такія мерапрыемствы патрэбныя нам усім, дзякуй!» (Таццяна, Гомель)

изображение viber 2020 12 15 21 07 35

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.