6 красавіка студэнты філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Рамана-германская (французская) філалогія» пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры раманскага мовазнаўства БДУ В.У. Лапуновай прынялі ўдзел у заключным этапе Міжнароднай міжвузаўскай алімпіяды па дзелавой і эканамічнай французскай мове, які адбыўся ў БДЭУ. У алiмпiядзе ўдзельнічала 95 студэнтаў, якія прадстаўлялі БДУ, БДЭУ, БДТУ, Казанскi федэральны ўнiверсiтэт.
Студэнтка пятага курса А. Лабковiч ўзнагароджана дыпломам II ступені. Дыпломы ўручалі члены Арганізацыйнага камітэта: дэкан факультэта міжнародных бізнэс-камунікацый БДЭУ М. В. Мішкевіч і загадчык кафедры раманскіх моў БДЭУ М. А. Камарова.